Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржатамнагляд расказаў, чаму першы энергаблёк БелАЭС тры месяцы не працаваў


Беларуская АЭС
Беларуская АЭС

На першым энергаблёку БелАЭС 12 ліпеня спрацавала аўтаматычная сыстэма абароны генэратара, праз гэта яго адключалі ад сетак.

Ядзерная ўстаноўка знаходзілася ў бясьпечным рэжыме, але электрычныя часткі рэактара выйшлі са строю, удакладніў на прэс-канфэрэнцыі кансультант Дзяржатамнагляду Алег Собалеў.

«Прыпыненьне было выклікана спрацоўваньнем аварыйнай абароны генэратара, гэта значыць, не было зьвязана з рэактарам. Натуральна, як толькі генэратар спыніўся, магутнасьць рэактарнай устаноўкі была зьніжана да мінімальна кантраляванага ўзроўню», — падкрэсьліў прадстаўнік ведамства.

На ядзернай і радыяцыйнай бясьпецы інцыдэнт не адбіўся, закранута была толькі электрычная частка.

Спэцыялісты шукалі дэфэкт, з прычыны якога спрацавала аўтаматыка. Паломка ліквідоўвалася разам з расейскім бокам.

4 кастрычніка першы энэргаблёк зноў уключылі ў сетку.

Праз розныя няспраўнасьці АЭС у Астраўцы ўжо неаднаразова прымусова спынялася. Тым часам улады заяўляюць, што гатовыя будаваць яшчэ адну атамную электрастанцыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG