Насупраць беларускай амбасады у Літве ўжо амаль год стаяць партрэты загінулых падчас пратэстаў у Беларусі, ляжаць кветкі. Кожны вечар людзі запальваюць сьвечкі. Сёньня да галерэі памяці дадаўся партрэт праграміста Андрэя Зельцара, які, як паведамлялася, адстрэльваўся ў Менску ад сілавікоў, што прыйшлі яго арыштоўваць, і загінуў у перастрэлцы. Акцыі памяці прайшлі таксама ў Варшаве і Кіеве.
У Вільні, Варшаве, Кіеве прайшлі акцыі памяці Андрэя Зельцара. ФОТА
Беларусы нясуць кветкі і запальваюць сьвечкі ля партрэта забітага менскага праграміста Андрэя Зельцара.
1
Вільня, да галерэі загінулых беларусаў дадаўся партрэт Андрэя Зельцара
2
Вільня, партрэт Андрэя Зельцара
3
Людзі стаяць насупраць амбасады Беларусі ў Літве
4
Жалобная партрэтная галерэя ў Вільні. Тут заўсёды сьвечкі і кветкі
5
У руках удзельнікаў – нацыянальныя сьцягі, Вільня
6
Гэта можна назіраць зь беларускай амбасады
7
Партрэт забітага менскага праграміста Андрэя Зельцара. Варшава, фота чытача
8
Беларусы Варшавы выйшлі з плякатамі, фота чытача
9
Надпіс на фота Андрэя Зельцара: "Герой, забіты рэжымам". Варшава, фота чытача
10
Пры канцы акцыі памяці ў Кіеве запалілі фаеры, фота чытача
11
Ля партрэтаў загінулых – сьвечкі. Кіеў, фота чытача