Як піша «Медиазона», карыстальнікі сайту ntc.party паведамілі аб праблемах з доступам да сайту docs.google.com.
Пра блякаваньні сайту паведамляе таксама праект GlobalCheck. «Фіксуючы блякаваньне на апэратарах: МТС, „Мэгафон“ у некаторых рэгіёнах, „Растэлеком“ у некаторых рэгіёнах», — гаворыцца ў паведамленьні.
З чым зьвязанае блякаваньне, пакуль незразумела, аднак, як мяркуе GlobalCheck і «Роскомсвобода», гаворка ідзе пра рэакцыю ўладаў на публікацыю на плятформе Google Docs сьпісаў так званага разумнага галасаваньня — рэкамэндацый прыхільнікаў Аляксея Навальнага што да галасаваньня на маючых адбыцца ў РФ 19 верасьня выбарах.