Са сьценамі ў мэтар таўшчынёю зь цяжкасьцю спраўляецца спэцыяльная тэхніка. Але праца экскаватараў не спыняецца: згодна з праектнай дакумэнтацыяй, на месцы зьнесеных карпусоў плянуецца ўзьвесьці новы.
Ініцыятывай мясцовай улады не задаволены найперш рупліўцы даўніны. Але ня толькі яны. Шкадаваньне выказваюць і ў мэдычным каледжы, які літаральна за 100 мэтраў ад будаўнічай пляцоўкі. Ён таксама месьціцца ў старым будынку.
Так, у вокнах вучэльні, якія глядзяць на будоўлю, зьявіліся фатаздымкі старога Магілёва, каб гэтак выказаць пратэст супраць зносу камяніц. На думку гараджанаў, гістарычныя пабудовы можна было прыстасаваць пад музэйныя мэты.
Як наракаюць краязнаўцы, неўзабаве ў горадзе архітэктурную спадчыну можна будзе пабачыць хіба на карцінках, а ў якасьці «стылізаванай вітрыны» застанецца толькі пешаходная вуліца.