Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Польшчы выказаў салідарнасьць з Калесьнікавай і Знакам — па-беларуску


Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда выказаў салідарнасьць з асуджанымі сёньня Марыяй Калесьнікавай і Максімам Знакам і запатрабаваў вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных у Беларусі.

Пра гэта ён напісаў па-беларуску ў Твітэры:

Прысуды, вынесеныя Калеснікавай і Знаку, асудзіла таксама Нямеччына, патрабуючы неадкладнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў у Беларусі.

Прадстаўніца МЗС Нямэччыны Андрэа Засэ адзначыла, што прысуды Калесьнікавай і Знаку «сымбалізуюць жорсткасьць і рэпрэсіі беларускага рэжыму ў дачыненьні да апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці». Засэ назвала беларускіх апазыцыянэраў «аднымі з найбольш сьмелых прадстаўнікоў пратэставага руху пасьля сфальсыфікаваных выбараў прэзыдэнта».

  • У Менску сёньня агучылі прысуд палітзьняволеным Марыі Калесьнікавай і Максіму Знаку. Былых удзельнікаў выбарчага штабу Віктара Бабарыкі і сяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады судзілі разам за зачыненымі дзьвярыма. Вырак — 11 гадоў калёніі Калесьнікавай і 10 — Знаку. Судзьдзя Сяргей Епіхаў.
  • Іх прызналі вінаватымі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: змова з мэтай захопу ўлады; заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы; стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня альбо кіраваньне ім.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG