Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У будслаўскім касьцёле скончылі працы па ўмацаваньні купала. Фатафакт


Мэталаканструкцыі і насьціл на іх пад купалам будслаўскага касьцёла
Мэталаканструкцыі і насьціл на іх пад купалам будслаўскага касьцёла

Пасьля травеньскага пажару купал быў у аварыйным стане. У ім зьявіліся расколіны, якія павялічваліся. Таксама была страчаная верхняя абмазка, пачаў адслойвацца тынк на ўнутранай паверхні, пісаў catholic.by.

4 верасьня стала вядома, што працы па страхоўцы купала завяршылі. У ім зрабілі мэталаканструкцыі, паклалі насьціл, усталявалі стойкі. Таксама зрабілі зандажы, каб праверыць, ці не было раней на купале фрэсак, паведаміў тэлеграм-канал «Адновім Будслаў разам!».

Усярэдзіне касьцёла разабралі будаўнічыя рыштаваньні
Усярэдзіне касьцёла разабралі будаўнічыя рыштаваньні
Зандаж для выяўленьня жывапісу
Зандаж для выяўленьня жывапісу

Пажар у нацыянальным санктуарыі здарыўся 11 траўня. У выніку абваліўся дах, вадой з пажарных брандспойтаў пашкоджаныя сьцены, падлога, мэбля. Абраз Маці Божай Будслаўскай, Найсьвяцейшы Сакрамэнт і іншую каштоўную маёмасьць пасьпелі вынесьці. Кіраўніцтва касьцёлу неадкладна зьвярнулася па дапамогу ў зборы сродкаў, былі адкрытыя адмысловыя рахункі.

Так выглядаў купал касьцёла пасьля пажару
Так выглядаў купал касьцёла пасьля пажару

За прамінулы час валянтэры разабралі абгарэлыя часткі, прасушылі ўнутранае ўбраньне і арган, устанавілі датчыкі вільгаці, ачысьцілі дах ад сьмецьця і вугалю, разабралі падвалы.

У пачатку чэрвеня будаўнікі накрылі часовы дах, а таксама наладзілі сыстэму адводу дажджавой вады. Ліквідацыя наступстваў пажару працягваецца.

На аднаўленьне каталіцкай сьвятыні неабыякавыя людзі і арганізацыі ўжо ахвяравалі звыш 1 мільён рублёў. Аднак, каб закончыць кансэрвацыю перад наступным этапам рэстаўрацыі, бракуе яшчэ каля 400 тысяч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG