Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ спрачаюцца, ці заснуў Джо Байдэн на перамовах з прэм’ерам Ізраілю. ВІДЭА


Джо Байдэн (справа) і Нафталі Бэнэт (зьлева)
Джо Байдэн (справа) і Нафталі Бэнэт (зьлева)

У сацыяльных сетках зьявілася відэа з сустрэчы прэмʼер-міністра Ізраілю Нафталі Бэнэта з Джо Байдэнам, дзе можна падумаць, што прэзыдэнт ЗША заснуў падчас прамовы Бэнэта.

У той час, як кіраўнік ізраільскага ўраду распавядаў пра новы этап дружбы паміж народамі Ізраілю і ЗША, Байдэн нерухома сядзеў насупраць з заплюшчанымі вачыма і апушчанай галавой, адзначае выданьне Middle East.

Ролік зь няёмкай сытуацыяй адразу стаў вірусным.

Аднак рэпарцёр CNN Дэніэл Дэйл заявіў, што відэа з Байдэнам, якое зьявілася ў СМІ ня поўнае. Ён выклаў у Твітэр спасылку на поўнае відэа з прэс-канфэрэнцыі, якое апублікавала прэс-служба ізраільскага прэмʼер-міністра. На ім Байдэн ня сьпіць і рэагуе на словы суразмоўцы, а апусьціў галаву толькі пасьля словаў Бэнэта пра «цяжкія дні» для ЗША з прычыны сытуацыі ў Афганістане.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG