Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіроўца ў Вашынгтоне паведаміў пра бомбу ў машыне каля бібліятэкі Кангрэсу


Паліцэйскае ачапленьне каля бібліятэкі Кангрэсу ЗША, Вашынгтон, 19 жніўня 2021
Паліцэйскае ачапленьне каля бібліятэкі Кангрэсу ЗША, Вашынгтон, 19 жніўня 2021

У Вашынгтоне побач з будынкам бібліятэкі Кангрэсу на Капіталійскім узгорку кіроўца грузавіка паведаміў аб закладзенай у ягонай машыне бомбе, а затым здаўся ўладам.

Кіроўца запатрабаваў размовы з прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам і сказаў, што яшчэ чатыры выбуховых прылады знаходзяцца ў іншых месцах. Усё гэта ён трансьлявалі ў фэйсбуку. Ягоную старонку заблякавалі.

Празь некаторы час тэлеканал NBC паведаміў, што кіроўца здаўся паліцыі. Ён сам выйшаў з машыны, яго затрымалі. Паліцыя вяла перамовы. Людзі з найбліжэйшых будынкаў эвакуаваліся.

Асоба кіроўцы ўстаноўленая – гэта жыхар штату Паўночная Караліна Флойд Рэй Роўзбэры, паведамляе NBC News.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG