Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Размаўлялі па тэлефоне праз шкло». Як прайшло першае спатканьне ў турме чэмпіёна Аляксея Кудзіна з жонкай


Чэмпіён сьвету ў баявых адзінаборствах Аляксей Кудзін
Чэмпіён сьвету ў баявых адзінаборствах Аляксей Кудзін

Тацяна Пархімовіч, жонка шматразовага чэмпіёна сьвету па тайскім боксе Аляксея Кудзіна распавяла «Народнай Волі» пра першае спатканьне з мужам з моманту яго затрыманьня.

— Напрыканцы мінулага тыдня мне дазволілі спатканьне з мужам. Пакуль ён знаходзіцца ў Жодзінскім ізалятары, хутчэй за ўсё, адвакаты будуць падаваць апэляцыйную скаргу на рашэньне раённага суда. Таму этапіраваць у калёнію мужа пакуль не могуць.

Спатканьне доўжылася дзьве гадзіны, размаўлялі па тэлефоне праз шкло. Паводле жонкі, настрой у Аляксея бадзёры

— Хаця, натуральна, ён спадзяваўся на больш мяккі прысуд. Але зараз кажа так: «Што далі — усё маё». У мяне таксама да апошняга заставалася надзея, што прысуд не будзе зьвязаны з рэальным пазбаўленьнем волі, але, шчыра кажучы, ня зьдзіўлена судовым рашэньнем. У душы ўсё-такі разумела, што працэс над вядомым спартсмэнам у пэўным сэнсе будзе паказальным, таму тэрмін дадуць немалы. Хаця з пацярпелым і прымірэньне ёсьць, і грашовая кампэнсацыя выплачана. Да таго ж у Лёшы ніколі не было судзімасьці, у яго столькі дасягненьняў...

Тацяна Пархімовіч кажа, што пра справу мужа размову практычна не вялі, больш гаворка ішла пра нейкія асабістыя рэчы: сям’ю, сяброў. У сям’і пяцёра дзяцей, хутка трэба будзе адпраўляць дзяцей у дзіцячы садок і школу.

— Зразумела, што без Лёшы давядзецца няпроста, але жыцьцё такое, што да ўсяго з часам прызвычайваемся. Старэйшым Сашу і Веры адпаведна 18 і 12 гадоў, таму таксама будуць дапамагаць. Ягору днямі 10 спаўняецца, павіншуем з днём нараджэньня і будзем рыхтавацца да школы і садка... Але, як бы мне ні было складана, думаю, Аляксею зараз куды складаней. Хаця ў мяне вельмі моцны муж. Не толькі на рынгу, але ня толькі на рынгу, але і па жыцьці. Веру, што справіцца з усімі выпрабаваньнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG