Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал TOLO news.
У сустрэчы бралі ўдзел сябра палітычнага офісу «Талібану» Анас Хагані і іншыя прадстаўнікі руху. З боку Каардынацыйнай рады ў перамовах удзельнічалі экс-прэзыдэнт краіны Хамід Карзай (які кіраваў Афганістанам да зьбеглага Ашрафа Гані) і кіраўнік Вышэйшай Рады дзеля нацыянальнага прымірэньня Абдула Абдула. Сустрэча прайшла ў доме Абдулы.
15 жніўня ў Афганістане была створаная Каардынацыйная Рада дзеля мірнага пераходу ўлады, у якую ўвайшлі экс-прэзыдэнт Карзай, кіраўнік Вышэйшай Рады дзеля нацыянальнага прымірэньня Абдула і лідэр Ісламскай партыі Афганістану Гульбэдын Хэкматыяр. У задачы Рады ўваходзіць прадухіленьне хаосу, забесьпячэньне міру і мірнага пераходу ўлады.