Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На аднаўленьне касьцёла ў Будславе сабралі больш за мільён рублёў


Пажар у Будслаўскім касьцёле 11 траўня 2021 году
Пажар у Будслаўскім касьцёле 11 траўня 2021 году

Касьцёл моцна пацярпеў ад пажару, грошы зьбіраліся на яго аднаўленьне, якое можа заняць працяглы час.

Пра тое, што на аднаўленьне касьцёла пасьля пажару людзі ахвяравалі звыш 1 мільёна рублёў, паведаміў тэлеграм-канал «Адновім Будслаў разам!». Канал падзякаваў ахвярадаўцам за падтрымку.

Касьцёл Ўсьпеньня Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Будславе загарэўся 11 траўня. Абваліўся дах храма, але абраз Маці Божай Будслаўскай, Сьвятыя Дары i iншую маёмасьць пасьпелі вынесьці.

У той жа дзень Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі зьвярнулася да людзей па дапамогу ў зборы сродкаў на аднаўленьне касьцёла, былі адкрытыя спэцыяльныя рахункі.

Першарадныя аднаўленчыя работы ў храме пачаліся 12 траўня, на наступны дзень пасьля пажару. 25 траўня ў касьцёле пачалі ставіць часовы дах.

2 і 3 ліпеня ўрачыстасьці ў гонар іконы Маці Божай Будслаўскай, якія называюць таксама Будслаўскім фэстам, вымушана правялі пад адкрытым небам, а ня ў храме.

У 2018 годзе UNESCO ўключыў Будслаўскі фэст у сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Сам касьцёл — помнік позьняга барока, яго архітэктура прызнаная ўнікальнай на землях усёй былой Рэчы Паспалітай. Абраз Будслаўскай Божай Маці — адна з самых значных каталіцкіх святынь, яе шануюць як абаронцу ўсіх беларускіх каталікоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG