Як і большасьць тады затрыманых, Анатоль атрымаў суткі — 10 за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і 5 за непадпарадкаваньне міліцыянтам.
Праз два месяцы ў кватэру яго бацькоў у Барысаве прыйшлі сілавікі, выламалі дзьверы, забралі тэхніку і самога Анатоля. Абвінавацілі ў супраціве міліцыянтам (363 арт. КК) і прысудзілі 2,5 гады калёніі агульнага рэжыму.19 жніўня Анатолю Хіневічу спаўняецца 28 гадоў.