Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гісторыя 22-гадовага палітвязьня, які заклікаў пракурора і судзьдзю раскаяцца і маліцца. ВІДЭА


Алена Барысава расказвае Свабодзе пра свайго сына-палітвязьня, яго вучобу на юрыста, ягоныя захапленьні, удзел у пасьлявыбарчых пратэстах і суд.

19 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёну Менска судзьдзя Вікторыя Шабуня вынесла прысуд чатыром абвінавачаным паводле артыкулу 293 Крымінальнага кодэкса (Масавыя беспарадкі) і артыкулу 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Усе хлопцы былі затрыманыя ў верасьні 2020 году, яны прызнаныя палітвязьнямі. Самы вялікі тэрмін атрымаў 22-гадовы Ўладзіслаў Барысаў. Яго маці Алена расказала пра сына і яго захапленьні.

Падчас апошняга слова ў судзе Ўладзіслаў Барысаў зьвярнуўся да судзьдзі і пракурора: «Я вам жадаю спыніцца, падумаць і раскаяцца. І вядома маліцеся. Маліцеся за тое, каб да ўлады прыйшлі тыя людзі, якія будуць за аб’ектыўнае сьледзтва, а ня тыя, хто вас будзе проста па слупах разьвешваць».

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG