Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Місія ЗША ў АБСЭ выказала занепакоенасьць «павелічэньнем колькасьці мігрантаў, якія нелегальна перасякаюць мяжу з боку Беларусі»


Лягер для мігрантаў у Руднінкай, Літва, 2 жніўня 2021 г.
Лягер для мігрантаў у Руднінкай, Літва, 2 жніўня 2021 г.

Кортні Острыен, кіраўніца місіі ЗША ў Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе, заявіла, што ЗША падзяляюць «занепакоенасьць саюзьнікаў з нагоды павелічэньня колькасьці мігрантаў, нелегальна перасякаюць мяжу з боку Беларусі».

«Гэтыя сплянаваныя дзеяньні — вынік намераў рэжыму Лукашэнкі адпомсьціць за ўведзеныя Захадам санкцыі», — сказала Острыен.

«Мы заклікаем рэжым Лукашэнкі неадкладна пакласьці канец гэтай безадказнай і небясьпечнай практыцы», — адзначыла Острыен. — Мы будзем працягваць цесна супрацоўнічаць з нашымі партнэрамі і саюзьнікамі, каб прыцягнуць рэжым Лукашэнкі і яго службовых асобаў да адказнасьці за свае дзеяньні і прадэманстраваць нашу прыхільнасьць дэмакратычным спадзяваньням народу Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG