Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец з турмы зьвярнуўся да вернікаў: «Цяжкае маўчаньне царквы азначае агульнае пачуцьцё безнадзейнасьці»


Павал Севярынец
Павал Севярынец

Зварот апазыцыйнага палітыка, сузаснавальніка партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Паўла Севярынца агучыла ягоная жонка Вольга.

«Сёньня ўсё залежыць ад Царквы. Царквы ў шырокім сэнсе, як супольнасьці вернікаў Ісуса Хрыста. Бог спытае за гэтую зямлю з хрысьціянаў. Такім чынам, тое, як паводзіць сябе Царква Беларусі, і ёсьць вырашальным, — кажа сустаршыня БХД. — Агулам кажучы, царква — гэта частка народу, адказная за веру. Бязь веры ня можа быць ані „Можам“, ані тым больш „Пераможам“. Таму цяпер цяжкае маўчаньне царквы азначае толькі адно — агульнае пачуцьцё безнадзейнасьці».

Паводле Паўла Севярынца, нягледзячы на асобных прадстаўнікоў, «большая частка Царквы — і праваслаўнай, і каталіцкай, і эвангельскай — на жаль, апускае вочы долу і робіць выгляд, што нічога не адбываецца».

«Бог хоча вызваленьня нашай зямлі ад беззаконьня і зла — падзеі, адкрыцьці і цуды летась пераканаўча пра гэта сьведчаць. Калі мы, беларускія хрысьціяне, хочам таго ж — тады трэба:

  1. Адкрыта, на поўны голас казаць праўду
  2. Выкрываць беззаконьне і абараняць свой народ ад зла
  3. Весьці людзей за Ісусам Хрыстом, Які гаворыць па-беларуску.

Бог ня будзе рабіць беларускіх хрысьціянаў вольнымі, адважнымі і шчасьлівымі супраць іх волі. Некаторыя рэчы давядзецца рабіць самім. Менавіта гэта і значыць вера», — зазначае Павал.

Павал Севярынец — апазыцыйны палітык, сузаснавальнік партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя, пісьменьнік. Сёлета ў сьнежні яму споўніцца 45 гадоў. Быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі летась 7 чэрвеня. Тады яму вынесьлі тры прысуды аб адміністрацыйных арыштах па 15 дзён кожны за ўдзел у перадвыбарчых пікетах і заклікі да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах. Далучылі 30 дзён арышту за ўдзел у антыінтэграцыйных акцыях пратэсту ў сьнежні 2019 і студзені 2020 гадоў.

Пасьля 75 дзён Паўла Севярынца ня выпусьцілі на волю, а перавялі ў СІЗА № 1 у статусе падазраванага паводле арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў). Там выставілі абвінавачаньне.

25 траўня ў Магілёўскім абласным судзе Севярынцу абвясьцілі прысуд. Судзьдзя Ірына Ланчава асудзіла палітыка да 7 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG