Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня мяжу Літвы перайшла рэкордная колькасьць нелегальных мігрантаў — 216 чалавек


Затрыманыя нелегальныя мігранты, якія трапілі ў Літву празь Беларусь
Затрыманыя нелегальныя мігранты, якія трапілі ў Літву празь Беларусь

У нядзелю, 1 жніўня, мяжу Літвы перайшла рэкордная колькасьць нелегальных мігрантаў

Пра гэта паведамляе партал Delfi.

З поўначы да гадзіны дня 1 жніўня памежнікі затрымалі 216 мігрантаў. Да гэтага часу рэкорд складаў 171 чалавек за суткі.

Прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Гедрус Мішуціс сёньня сказаў Delfi, што ніякай сыстэмы не засталося — калі раней нелегалы звычайна пераходзілі мяжу ўначы і там, дзе няма відэакамэр, то цяпер яны ідуць праз усе ўчасткі і ў любы час содняў.

9 ліпеня Літва пачала будаваць 550-кілямэтровую агароджу з калючага дроту на мяжы зь Беларусьсю, абвінаваціўшы беларускія ўлады ў тым, што яны пускаюць у краіну мігрантаў з-за мяжы, каб затым незаконна перапраўляць іх у Эўразьвяз. Агароджа на мяжы зь Беларусьсю, якую пачала рабіць Літва, будзе каштаваць ёй больш як 40 млн эўра.

Цяпер на вайсковым палігоне ў Салечніцкім раёне ўзводзяць новае намётавае мястэчка. Гэтае месца на 1,5 тысячы людзей спрабуюць падрыхтаваць як мага хутчэй, бо памежнікі скардзяцца, што ім ужо няма куды зьмяшчаць мігрантаў.

Улады Літвы неаднаразова вінавацілі ў міграцыйным крызісе афіцыйны Менск. На думку літоўскіх чыноўнікаў, Лукашэнка з падначаленымі ня толькі загадаў спыніць кантроль на мяжы, але і актыўна спрыяе наплыву мігрантаў, ладзячы ім пераезд з Іраку і іншых краін да межаў Эўразьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG