«Калі я быў на стажыроўцы ў Дзярждэпе 33 гады таму, тады яшчэ існаваў СССР, маім абавязкам была падрыхтоўка сьпісу палітвязьняў. Нават праз 3 гады пасьля таго, як Гарбачоў стаў лідэрам СССР, яшчэ было амаль 800 палітвязьняў. І сярод іх большасьць былі ўкраінцы. А цяпер у Крыме больш за 100, на Данбасе амаль 200, у Беларусі амаль 600 ёсьць на Данбасе, у Крыме і ў Беларусі ў гэтым годзе больш палітвязьняў, чым было, калі я пачаў сваю працу ў Дзярждэпе больш за 30 гадоў таму», — адзначыў Кент.
Ён адзначыў, што цяпер сытуацыя «вельмі сумная».
«Усё ж такі мы як змагаліся з гэтай праблемай 30 гадоў таму, гэта наша асноўная справа і цяпер — і ўрада, і актывістаў, падчас Халоднай вайны таксама падтрымлівалі правы палітвязьняў. Гэта вельмі балючае пытаньне», — дадаў дыплямат.
Цалкам інтэрвію з Джорджам Кентам: