Пра гэта інфармуе Голас Амэрыкі.
«У гэтыя цяжкія часы я таксама (адчуваю) блізкасьць да дарагога кубінскага народу, — сказаў пантыфік у сваім штотыднёвым звароце да вернікаў на Плошчы сьв. Пятра пасьля 11 дзён знаходжаньня ў клініцы, дзе яму была зробленая апэрацыя на кішэчніку.
У сваім выступе кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы таксама заклікаў да спыненьня гвалту ў Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы. Зьвяртаючыся да вернікаў, папа Францішак спыніўся і на «катастрафічных» паводках ў Нямеччыне, Бэльгіі і Нідэрляндах, што прывялі да шматлікіх чалавечых ахвяр.
Францішак таксама сказаў, што людзям варта зрабіць перапынак і адцягнуцца ад стрэсаў сучаснага жыцьця.
«Будзем трымацца імкненьня да эфектыўнасьці, давайце спынім шалёную гонку, якая навязвае нам штодзённыя пляны. Давайце навучымся спыняцца, адключаць мабільныя тэлефоны, глядзець людзям у вочы, цаніць маўчаньне, сузіраць прыроду, аднаўляцца ў дыялёгу з Богам».