Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ за спробу падпалу дому Гайдукевіча завёў справу паводле артыкулу «Акт тэрарызму»


Дэпутат Алег Гайдукевіч, лідэр ЛДПБ.
Дэпутат Алег Гайдукевіч, лідэр ЛДПБ.

За «спробу падпалу» дома Гайдукевіча КДБ распачаў крымінальную справу за тэрарызм.

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі завёў крымінальную справу «па факце спробы падпалу» дома дэпутата Палаты прадстаўнікоў, старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі Алега Гайдукевіча.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства. Справу распачалі «па прыкметах злачынства, прадугледжанага артыкулам 289 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (Акт тэрарызму)».

11 ліпеня старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч заявіў, што ў яго дом кінулі бутэлькі з запальнай сумесьсю.

«Ноччу ў мой дом, дзе жывуць мае дзеці, кінулі дзьве бутэлькі з запальнай сумесьсю! Першая бутэлька выбухнула! Па шчасьлівай выпадковасьці ніхто не пацярпеў! Перакананы, мы знойдзем вінаватых. Вось такую дэмакратыю нам рыхтуюць», — напісаў Гайдукевіч на сваёй старонцы ў фэйсбуку вечарам 11 ліпеня.

Пазьней Гайдукевіч напісаў у фэйсбуку, што сьледча-апэратыўная група знайшла яшчэ адну, трэцюю бутэльку з запальнай сумесьсю. Выбухнула, паводле Гайдукевіча, адна бутэлька з трох.

Алег Гайдукевіч — прыхільнік Аляксандра Лукашэнкі, падчас выбараў 2020 году вылучаўся кандыдатам у прэзыдэнты, але зьняў сваю кандыдатуру на карысьць Лукашэнкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG