У той жа час Кітай ужо даўно ператварыўся ў найбуйнейшага ў сьвеце вытворцу прадукцыі машынабудаваньня, піша DW.
Нямеччына больш не зьяўляецца сусьветным лідэрам у сфэры экспарту прадукцыі машынабудаваньня. У 2020 годзе Кітай упершыню абагнаў Нямеччыну, паведаміла ў сераду, 7 ліпеня, газэта Die Welt са спасылкай на Аб’яднаньне нямецкіх машынабудаўнікоў і вытворцаў прамысловага абсталяваньня (VDMA). Летась доля Кітаю ў міжнародных пастаўках машын і прамысловага абсталяваньня дасягнула 15,8 адсотка, у той час як Нямеччыны — 15,5 адсотка.
Паводле дадзеных Die Welt, у 2019 годзе Нямеччына яшчэ апярэджвала Кітай у гэтым паказьніку амаль на 1,4 адсотка, а ў 2020 годзе — нават на 7 адсоткаў. У той жа час Кітай, паводле заключэньня VDMA, ужо даўно ператварыўся ў найбуйнейшага ў сьвеце вытворцу машын.
«Кітай вырабляе столькі машын і прамысловага абсталяваньня, колькі ЗША, Нямеччына, Японія і Італія разам узятыя. Таму выхад КНР на першае месца па экспарце гэтай прадукцыі быў толькі пытаньнем часу», — адзначыў кіраўнік аддзелу зьнешняга гандлю ў VDMA Ульрых Акерман (Ulrich Ackermann) у інтэрвію Die Welt.