Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арышты і ператрусы 5 ліпеня: арышт пэнсіянэркі за «агрэсіўныя паводзіны»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі працягваецца перасьлед за выказваньне грамадзянскай пазыцыі, штодзённа адбываюцца арышты людзей і ператрусы ў іх дамах. Свабода сочыць за падзеямі.

Пэнсіянэрку арыштавалі на 11 сутак. Фармальна — за скандал у пастарунку

30 чэрвеня на сваёй старонцы ў фэйсбуку 61-гадовая Ала Спосаб паведаміла пра затрыманьне дэлегаткі «Сходу» Вольгі Казановіч. На наступны дзень затрымалі і саму Спосаб, калі яна вярталася дадому з прадуктовай крамы.

У РУУСе на пэнсіянэрку склалі пратакол паводле артыкулу 19.1 КаАП за «дробнае хуліганства». Згодна з пратаколам, яна «ў службовым кабінэце № 24 Фрунзэнскага РУУСу, парушаючы грамадзкія правілы і нормы паводзінаў, наўмысна ажыцьцяўляла дзеяньні, а менавіта: паводзіла сябе агрэсіўна, рукой скінула рэчы са стала, перакуліла крэсла, на заўвагу супакоіцца не рэагавала».

Судзьдзя Фрунзэнскага раёну Марыя Ярохіна прысудзіла жанчыне 11 дзён арышту. На паседжаньні сьведка-міліцыянт казаў, што затрымліваць Алу Спосаб яны нібыта не зьбіраліся, але вымушаныя былі зрабіць гэта за «агрэсіўныя паводзіны» жанчыны.

Па словах самой Алы Спосаб, у яе дыябэт, таму, калі яна доўга не прымае ежу, то ў яе нямеюць пальцы, ад чаго ў яе магла ўпасьці асадка. Крэсла, якое нібыта падала ў пастарунку, яна ня памятае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG