«Сёньня спаўняецца 77 гадоў з дня заканчэньня жахлівай акупацыі Менску фашысцкай Нямеччынай. Мы памятаем, што беларусы працягваюць змагацца за лепшую будучыню. Народу Беларусі: Злучаныя Штаты падтрымліваюць вашае памкненьне да годнасьці, свабоды і дэмакратыі. Жыве Беларусь!» — напісаў Энтані Блінкен у твітэры.
3 ліпеня афіцыйна сьвяткуецца «Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)». Дзяржаўным сьвятам 3 ліпеня стала пасьля рэфэрэндуму 1996 году. Да гэтага Дзень Незалежнасьці афіцыйна адзначаўся 27 ліпеня — у гэты дзень у 1990-м Вярхоўны Савет БССР прыняў дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.