Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі Пуцін падпісаў закон, паводле якога шампанскім можа называцца толькі расейскае віно


Уладзімір Пуцін, архіўнае фота
Уладзімір Пуцін, архіўнае фота

2 ліпеня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў раней ухваленыя Думай папраўкі ў закон аб рэгуляваньні алькагольнай прадукцыі. Цяпер называцца шампанскім можа толькі прадукцыя расейскіх вытворцаў. А імпартнае шампанскае, у тым ліку з францускай Шампані, павінна называцца ігрыстым віном.

Карпарацыя Moët Hennessy — адзін з найбуйнейшых вытворцаў шампанскага — паведаміла, што спыняе пастаўку сваёй прадукцыі ў Расею.

2 ліпеня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў раней ухваленыя Думай папраўкі ў закон аб рэгуляваньні алькагольнай прадукцыі. Цяпер называцца шампанскім можа толькі прадукцыя расейскіх вытворцаў. А імпартнае шампанскае, у тым ліку з францускай Шампані, павінна называцца ігрыстым віном.

У Moët Hennessy заявілі, што пераймяноўваць прадукцыю з рэгіёна Шампань у «ігрыстае віно» вытворцы не гатовыя.

Прэзыдэнт саюзу вінаробаў Расеі Леанід Паповіч назваў рашэньне Moët Hennessy шантажом, перадае «РИА Новости».

«Шампанскае ў Расею пастаўляюць яшчэ два дзясяткі іншых вытворцаў, і зь іх ніхто не абураўся. Ня хочаце вазіць — не вазіце. У Расеі ігрыстае віно ня горш. Нашыя спажыўцы не застануцца без ігрыстага віна, гэткай жа якасьці, смаку і водару», — сказаў Паповіч.

Ён заявіў, што кампаніі трэба толькі даказаць адпаведнасьць сваёй прадукцыі расейскім стандартам і пазначыць гэта на этыкетцы. І падкрэсьліў, што слова «шампанскае» на этыкетцы ніхто не забараняе.

Пасьля прынятых паправак у законе тэрмін шампанскае атрымаў азначэньне «расейскае». А сыстэма абароны вінаў геаграфічным пазначэньнем стала распаўсюджвацца толькі на расейскую прадукцыю, а значыць, ёй ня змогуць карыстацца імпартэры, адзначыў РБК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG