У фэдэральны закон «Аб увекавечаньні Перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў» дадаўся адзін новы артыкул:
«Забарона публічнага атаясамленьня мэтаў, рашэньняў і дзеяньняў кіраўніцтва СССР, камандаваньня і вайскоўцаў СССР з мэтамі, рашэньнямі і дзеяньнямі кіраўніцтва нацысцкай Германіі, камандаваньня і вайскоўцаў нацысцкай Нямеччыны і краін восі ў ходзе Другой сусьветнай вайны, адмаўленьня вырашальнай ролі савецкага народу ў разгроме нацысцкай Нямеччыны і гуманітарнай місіі Саюзу ССР пры вызваленьні краін Эўропы».
Ініцыятары гэтым законапраектам маюць намер «паставіць заканадаўчы заслон відавочным абразам у адрас нашых дзядоў і прадзедаў, агідным спэкуляцыям на нашай Перамозе, ня даць зарабіць палітычнага капіталу на ганьбаваньні нашых продкаў, захаваўшы пры гэтым прастору для гістарычных пошукаў, навуковых дыскусій, у тым ліку ў частцы абмеркаваньня канкрэтных дзеяньняў і ўчынкаў канкрэтных асобаў».
Забарона закране публічныя выступы, публічна дэманстраваныя творы, СМІ і інтэрнэт.