«Як сказаў Віктар Гюго, для мяне ня важна, на чыім баку сіла. Для мяне важна, на чыім баку права!», — сказала яна.
«Памятайце, калі ласка, усе, хто зьбіраюцца працаваць юрыстамі або працуе юрыстамі: права — гэта мастацтва дабра і справядлівасьці. А дабро, розум і чалавечая годнасьць у сукупнасьці заўсёды перамагаюць», — скончыла прамову выпускніца падчас уручэньня дыплёмаў.
Перасьлед Максіма Знака
Юрыста і сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Максіма Знака затрымалі 8 верасьня.
Яго абвінавацілі ў закліках да дзеяньняў, накіраваных на шкоду вонкавай бясьпекі Рэспублікі Беларусь, яе сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасьці, нацыянальнай бясьпецы і абараназдольнасьці (3/361).
У канцы сьнежня 2020 году Генэральная пракуратура завяла супраць Максіма Знака і іншых сяброў Каардынацыйнай рады крымінальныя справы «па фактах стварэньня экстрэмісцкага фармаваньня і кіраваньня ім з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам».
«Ніякіх законных падставаў ні для аднаго з абвінавачаньняў няма, — заявіў з гэтай нагоды адвакат Дзьмітры Лаеўскі».
Сёлета ў лютым Марыю Калесьнікаву і аднаго зь яе адвакатаў Максіма Знака абвінавацілі ў «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам» (ч. 1 арт. 357) і ў «стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня і кіраваньні ім» (ч. 1 арт. 361-1).