Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Меркаванаму стваральніку тэлеграм-каналу «Белыя халаты» пагражае да 5 гадоў турмы

абноўлена

Пратэст мэдыкаў у жніўні 2020 у Віцебску
Пратэст мэдыкаў у жніўні 2020 у Віцебску

Сілавікі лічаць, што хлопец дзейнічаў з карысьлівымі мэтамі.

У лістападзе 2020 году ГУБАЗіК затрымаў 21-гадовага студэнта 4-га курсу Беларускага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэту. Сьледзтва высьветліла, што ў жніўні летась нібыта ён стварыў спэцыялізаваны тэлеграм-канал «Белыя халаты».

«Мэтай рэсурсу зьяўляецца ўзьдзеяньне на сьвядомасьць і волю работнікаў аховы здароўя і мэдыцыны Рэспублікі Беларусь, а таксама навучэнцаў і выкладчыкаў мэдыцынскіх устаноў адукацыі краіны», — гаворыцца ў заяве Сьледчага камітэту.

Сьцьвярджаецца, што студэнт дзейнічаў з «карысьлівых меркаваньняў» і «па папярэдняй змове зь іншымі асобамі, асобы якіх высьвятляюцца».

Сам канал пазьней захапілі сілавікі, у выніку чаго мэдыкі стварылі новы — «Белыя халаты. News».

Хлопцу прад’явілі абвінавачаньне паводле ч. 3 арт. 361 (распаўсюд матэрыялаў, якія зьмяшчаюць заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь, з выкарыстаньнем інтэрнэту) Крымінальнага кодэксу.

Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай, расьсьледаваньне крымінальнай справы завершана, матэрыялы перадалі пракурору для накіраваньня ў суд. Фігуранту пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.

«Фантазіі СК межаў няма, як няма і дна ў той прорвы, у якую кінулі Беларусь людзі, якія называюць сябе уладай»,— адрэгавалі на гэты абвінавачваньні ў тэлеграм-канале «Белыя халаты. News».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG