Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат ЗША вылучыў 250 мільярдаў даляраў на канкурэнцыю з Кітаем


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

250 мільярдаў даляраў вылучаць Злучаныя Штаты на высокатэхналягічныя вытворчасьці і навуковыя дасьледаваньні. Адпаведны законапраект 8 чэрвеня прыняў сэнат ЗША. Так Амэрыка спадзяецца не саступіць лідэрства ў галіне інавацый свайму галоўнаму канкурэнту — Кітаю.

Найбольш інвэстыцый атрымае амэрыканская індустрыя паўправаднікоў — 50 мільярдаў даляраў. Амэрыканцы ня хочуць залежаць у гэтай вузлавой для разьвіцьця тэхналёгій вобласьці ад замежных вытворцаў. У 1990 годзе Штаты выраблялі 37% усіх паўправаднікоў у сьвеце, а цяпер — толькі 12%.

Таксама грошы пойдуць на

  • дзяржаўныя дасьледчыя цэнтры,
  • гранты прыватным фірмам і ўнівэрсытэтам.

Адзін з ініцыятараў законапраекту Чак Шумэр заявіў, што краіны, якія разьвіваюць тэхналёгіі з штучным інтэлектам і дагэтуль ня бачанымі інавацыямі, зьменяць сьвет на свой капыл.

«Ці мы аддамо ролю ўсясьветнага лідэра нашым праціўнкам, ці пракладзём дарогу яшчэ аднаму пакаленьню амэрыканскага лідэрства», — сказаў Шумэр.

Крытыкі ж закону лічаць, што дзяржава ня мусіць аж так моцна ўмешвацца ў рынкавыя працэсы. Маўляў, прыватны капітал сам пасьпяхова вызначаў пэрспэктыўныя кірункі ў тэхналёгіях і сваімі інвэстыцыямі забясьпечваў лідэрства ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG