Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «Белэнерга» прызналі, што стан электрасетак не дазваляе выкарыстоўваць энэргію зь БелАЭС у побыце


Мантаж лініі электраперадачы, ілюстрацыйнае фота
Мантаж лініі электраперадачы, ілюстрацыйнае фота

Электрасеткі Беларусі маюць недастатковую прапускную здольнасьць, каб выкарыстоўваць электраэнэргію АЭС на бытавыя патрэбы.

Як аналізуе партал Select.by, выкарыстаньне электраэнэргіі для ацяпленьня, падагрэву вады ці прыгатаваньня ежы залежыць ад наяўнасьці прапускной здольнасьці паветраных ліній электраперадачы з напругай 0,4-10 кВ.

Тым часам прапускная здольнасьць беларускіх электрасетак недастатковая. Для зьніжэньня іх зносу і павелічэньня аб'ёму падачы электраэнэргіі патрабуецца будаўніцтва альбо рэканструкцыя блізу 2,7 тысячы кілямэтраў электрасетак на год.

Тое, што неабходна маштабная рэканструкцыя, прызнаў і першы намесьнік гендырэктара «Белэнерга» Уладзімер Баброў. Па яго словах, да 2025 году ўрад плянуе накіраваць на гэтыя мэты каля 1,5 мільярда рублёў. Прычым толькі 0,5 мільярда будуць узятыя зь дзяржбюджэту, астатняе — сродкі энергазабеспячальных арганізацый і нават грамадзян.

Пытаньне аб выкарыстаньні электраэнэргіі зь БелАЭС дагэтуль ня вырашанае, хоць сама яна ўжо працуе. Пры гэтым Аляксандар Лукашэнка нядаўна заявіў, што краіне мала адной станцыі, маўляў, трэба думаць пра пабудову другой.

Аднак з улікам палітычнай сытуацыі суседзі Беларусі адмаўляюцца ад беларускай электраэнэргіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG