Паводле прэс-сакратара МУС Вольгі Чамаданавай, тэлеграм-каналы «Наш Дом», «Игорь Макар | Официальный канал» и «Наш Дом ТВ», а таксама youtube-каналы «Наш Дом ТВ» і «Игорь Макар» прызнаныя экстрэмісцкімі яшчэ 18 траўня судом Цэнтральнага раёну Менску.
Паводле ГУБАЗіК, у сваіх відэароліках і допісах адміністратары дадзеных каналаў «заклікалі да ўдзелу ў несанкцыянаваных мітынгах, масавых беспарадках, у тым ліку па матывах палітычнай і ідэалягічнай варожасьці, а таксама да захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам і распальваньня сацыяльнай варажнечы паміж грамадзянамі Беларусі і прадстаўнікамі дзяржорганаў».
Відэаролікі ў названых інтэрнэт-супольнасьцях нібыта фармуюць «прыкрасьць, агіду і нянавісьць да прадстаўнікоў дзяржорганаў», а таксама ў іх распаўсюджваюцца недакладныя, на думку сілавікоў, зьвесткі, якія «выклікаюць недавер да прадстаўнікоў праваахоўных органаў».
За рэпост інфармацыі з названых каналаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасьць.
Варта адзначыць, што ўладальнікі каналаў Вольга Карач і Ігар Макар між сабой у канфлікце, яны неаднаразова абменьваліся абвінавачаньнямі.
Колькі ўсяго экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў?
Экстрэмісцкімі ў Беларусі прызналі ўжо звыш 10 тэлеграм-каналаў і паўтара дзясятка тэлеграм-чатаў.
Тэлеграм-каналы:
- «NEXTA-live (НЕХТА-live)»
- «NEXTA (НЕХТА)», «LUXTA»
- «Мозырь 97%»
- «Водители 97»
- «Брест: Слухи и факты»
- «Мая краіна Беларусь»
- «Беларусь головного мозга»
- «Каратели Беларуси»
- «МотолькоПомоги»
- «BYPOL»
- «Чёрная книга Беларуси» і ўсе рэгіянальныя адгалінаваньні каналу
Тэлеграм-чаты:
- «Витебск 97%»
- «Гродно 97%»
- «Гомель Советский 97»
- «Речица для Жизни ЧАТ»
- «Брест 97%»
- «Я ВЫХОЖУ / МКБ»
- «Чат группы Каратели»
- «Чат невероятного Витебска»
- «Могилев 97%»
- «Бобруйск 97%»
- «Осиповичи для жизни»
- «Бульвар Непокорённых»
- «Орша 97%»
- «Лида 97%»