Карыстальнікам прапанавана задзейнічаць Microsoft Edge. Пра гэта інфармуе DW.
Транснацыянальная карпарацыя Microsoft зьбіраецца спыніць падтрымку свайго фірмовага браўзэра Internet Explorer (IE) 15 ліпеня 2022 году — праз 25 гадоў пасьля таго, як ён быў прапанаваны карыстальнікам ў пакеце Windows 95. Пра гэта ў сераду, 19 траўня, паведаміў Шон Ліндэрсэй, мэнэджар каманды, якая адказвае за працу Microsoft Edge.
«Мы аб’яўляем, што будучыня Internet Explorer на Windows 10 — за Microsoft Edge», — завіў ён. — Настольная праграма Internet Explorer 11 будзе адпраўлена на пэнсію, яе падтрымка будзе спыненая 15 чэрвеня 2022 году для пэўных вэрсій Windows 10″, — дадаў Шон Ліндэрсэй.
Сыстэма доўгатэрміновага абслугоўваньня Windows 10 будзе па-ранейшаму ўключаць Internet Explorer у наступным годзе, але ўсе спажывецкія вэрсіі спыняць падтрымку браўзэра.
На думку экспэртаў, Internet Explorer тэхналягічна даўно састарэў. Акрамя таго, у 2013 годзе Microsoft аштрафавалі на 561 мільёнаў эўра за навязваньне карыстальнікам Windows 7 менавіта гэтай пошукавай сыстэмы.
У 2009 годзе Эўракамісія прызнала Microsoft вінаватай у выкарыстаньні дамінуючага становішча на рынку апэрацыйных сыстэм для прасоўваньня свайго браўзэра Internet Explorer, які пастаўляўся загадзя ўсталяваным.