Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аб’яднаная грамадзянская партыя зьвярнулася да сілавікоў і судзьдзяў


Зьезд АГП, архіўнае фота
Зьезд АГП, архіўнае фота

Палітычная рада АГП патрабуе ад судзьдзяў і сілавікоў спыніць перасьлед беларусаў за выказваньне сваіх думак і грамадзянскую пазыцыю.

Палітрада Аб’яднанай грамадзянскай партыі патрабуе ад судзьдзяў і супрацоўнікаў сілавых структур спыніць гвалт над праўдай і людзьмі.

«Рэжым апынуўся як у вонкавай, так і ва ўнутранай ізаляцыі, і асноўны інструмэнт, які дазваляе захаваць ілюзію яго ўлады, — гэта гвалт», — гаворыцца ў заяве партыі.

Затрымалі Анатоля Лябедзьку, экс-лідэра АГП; пад арыштам Уладзімер Шанцаў, лідэр Магілёўскай абласной арганізацыі; заведзена адміністрацыйная справа на Мікалая Ўласевіча, лідэра Горадзенскай абласной арганізацыі. За кратамі ўжо доўгі час намесьнік старшыні АГП Аляксандар Кабанаў, сябры Палітрады Леанід Судаленка і Сяргей Альшэўскі, сябра Нацыянальнага камітэту Ўладзімер Няпомняшчых. У дачыненьні лідэра АГП Мікалая Казлова завялі палітычна матываваную крымінальную справу.

«Замест вяршэнства права дзейнічае абвешчаны „прынцып“: „бываюць часы, калі не да закону“. Няма ні спаборнасьці працэсу, ні незалежнасьці судзьдзяў. Судзьдзі наўмысна заплюшчваюць вочы на відавочную абсурднасьць абвінавачаньняў, грэбуючы доказамі абароны, прымаюць несправядлівыя рашэньні, тым самым заахвочваюць сваволю і працяг рэпрэсій. На такім хісткім падмурку, як гвалт і тыранія, ніводзін рэжым доўга не пратрымаецца».

АГП запатрабавала, каб сілавікі спынілі злачынную практыку адвольных затрыманьняў, фабрыкацыі палітычна матываваных адміністрацыйных і крымінальных спраў.

«Мы заклікаем судзьдзяў і супрацоўнікаў сілавых структур вярнуцца ў прававое поле, спыніць бессэнсоўную барацьбу з нацыянальнымі сымбалямі Беларусі і перасьлед людзей за выказваньне іх грамадзянскай пазыцыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG