10 траўня было зарэгістравана 879 захварэлых, 9-га — 1214, 8-га — 1369, 7-га — 1354, 6-га — 1219, 5-га — 1138, 4-га — 697. Афіцыйны сутачны рэкорд захворваньня прыпаў на 12 сьнежня 2020 — 1975 выпадкаў.
Агульная колькасьць пацьверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 370 509, памерлі 2652 пацыенты з каранавірусам, выздаравелі — 360 916. За апошнія 36 дзён (з 6 красавіка) Міністэрства аховы здароўя 34 разы паведамляў пра 10 ахвяраў наступстваў кавіду. 12 і 26 красавіка, а таксама 3–5 красавіка загінулых пацыентаў з каранавіруснай інфэкцыяй было дзевяць.