Масштабная падрыхтоўка да сьвяткаваньня 9 Траўня ў Менску ідзе некалькі дзён. Усе асноўныя вуліцы гораду ўпрыгожылі каляровымі плякатамі і сьцягамі. Рыхтуецца некалькі вялікіх пляцовак для сьвяткаваньня. На іх ідуць рэпэтыцыі выступаў.
Як Менск рыхтуюць да сьвяткаваньня 9 Траўня. ФОТАРЭПАРТАЖ

1
Упрыгожаньне каля Дзяржаўнага Цырку.

2
Пачнецца сьвяткаваньне з 11 гадзін раніцы на Плошчы Перамогі, дзе ў 11 гадзін раніцы пройдзе цырымонія ўскладаньня кветак і вянкоў да манумэнту. Тут будуць разгорнутыя вялікія палотнічшы савецкага і дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Беларусь, тут жа плянуюць запусьціць у неба 4 тысячы чырвоных і зялёных балёнікаў. Вечарам у 21.30 тут пройдзе канцэрт.

3
На плошчы цяпер наноў высадзжваюць газон, рыхтуюць вялікія маніторы, ідуць рэпэтыцыі выступаў.

4
Пэрыядычна на плошчы ўскладаюць кветкі розныя дэлегацыі. На фота група славацкіх байкераў прыехала да мэмарыялу для ўскладаньня кветак. Тут жа гэтую дэлегацыю чакаюць дзяржаўныя СМІ, а ў рэпетыцыі танцораў робяць перапынак, аб чым за 10 хвілін да прыезду папярэджваюць ў мікрафон.

5
Большасьць удзельнікаў маюць надпісы на адзеньні "Брат за брата", георгіеўскія стужкі і расейскія сьцяжкі.

6
Абед таксама па раскладзе.

7

8
Ускладаньне кветак групай студэнтаў, якія чакалі сваёй чаргі за байкерамі.

9
Другая вялікая пляцоўка для сьвяткаваньня размешчаная каля Палацу спорта. Тут ўсталёўваюць вялікую сцэну і безліч намётаў з надпісам «Аліварыя». Згодна з раскладам ў 12 гадзін дня 9 траўня тут пачнецца канцэртная праграма «Мая вясна! Мая Перамога!». Як кажа адміністрацыя горада: «Канцэрт дазволіць акунуцца ў атмасферу даваеннага часу, паслухаць франтавыя песні і папулярныя творы ваенных гадоў.»

10
Намёты на пляцоўцы каля Палацу Спорту.

11
Адной з «фішак» гэтага года з'яўляецца выкарыстаньне плястыкавых сантэхнічных труб для мацаваньня дзяржаўных сьцягоў, а таксама сьцягоў у дэкаратыўных канструкцыях. Некалькі такіх прыкладаў былі заўважаныя ў розных кропках горада.

12

13
Падрыхтоўка пляцоўкі на Плошчы Дзяржаўнага сьцяга

14
Тут у 18 гадзін вечара 9 траўня пройдзе «ўрачысты рытуал ушанаваньня дзяржаўных сімвалаў - герба і сцяга», на якім будзе прысутнічаць Аляксандар Лукашэнка. Тут жа мяркуецца пройдзе авіяцыйны парад і парад сілавых структур.

15
Рэпетыцыі са студэнамі на Плошчы сьцяга

16
Удзельнікі рэпетыцыі ад сілавых структур

17

18
Тут жа праходзіць наладка камер відэаназіраньня

19
Кастрычніцкая плошча сустракае некалькімі інсталяцыямі, прысьвечанымі 9 траўня.

20

21

22
Агульны выгляд Кастрычніцкай плошчы

23

24
Упрыгожаньні каля стэлы. Тут жа ў парку Перамогі з 11 да 17 пройдзе цэлы шэраг тэматычных выступленьняў: выстава вайсковай тэхнікі, аркестар, паказальныя выступы сілавых ведамстваў.

25

26
Пляцоўка ў парку Горкага.

27
Шматлікія намёты з надпісам «Аліварыя» усталявалі ў парку Янкі Купалы.

28

29
Праспект Незалежнасьці

30