Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Новай Баравой пад Менскам вецер зламаў флягшток зь дзяржаўным сьцягам. Рамонтнікі прыбылі ў масках


Чырвона-зялёны сьцяг, ілюстрацыйнае фота
Чырвона-зялёны сьцяг, ілюстрацыйнае фота

Празь непагадзь 3 траўня на ўсёй тэрыторыі Беларусі абвясьцілі аранжавы ўзровень небясьпекі. У менскім квартале Новая Баравая, жыльцы якога адзначыліся акцыямі пратэсту, моцны вецер зламаў флягшток, на які ня так даўно павесілі дзяржаўны сьцяг.

На даху шматпавярховага дому па вуліцы Нябеснай у Новай Баравой вецер пашкодзіў мачту зь дзяржаўным чырвона-зялёным сьцягам. Мясцовыя жыхары расказалі парталу Tut.by, што адрамантаваць мацаваньне на месцы не ўдалося, палотнішча зьнялі людзі ў масках.

Дзяржаўная сымболіка ў Новай Баравой цярпела і раней — ня так даўно сьцяг парваўся.

Сьцягі на даху гэтага дому і некаторых іншых у сакавіку ўстанавілі такія ж самыя невядомыя ў масках. Жыхарам нават прапанавалі «скінуцца» на аплату яго аховы. У апавяшчэньні аб пазачарговым сходзе таварыства ўласьнікаў сказана, што з жыльцоў плянуюць браць «мэтавы ўнёсак» — 4,6 рубля з кожнай кватэры на год. Агулам таварыства мусіць плаціць за ахову 4730 рублёў. Пытаньне будзе вырашацца электронным галасаваньнем 12–26 траўня.

На 3 траўня Белгідрамэт абвясьціў аранжавы ўзровень небясьпекі з прычыны моцнага ветру. На большай частцы тэрыторыі чакаецца ўзмацненьне парываў да 15–20 м/с.

Раніцай з прычыны непагадзі былі паваленыя дрэвы, гандлёвыя павільёны, рэклямныя бігборды, сьвятлафоры. Пашкоджаныя прыпаркаваныя аўтамабілі і матацыклы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG