Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Праверыць на прадмет злачынства». Наста Дашкевіч патрабуе ад Генпракуратуры дасьледаваць умовы ў ізалятарах


Наста Дашкевіч, архіўнае фота.
Наста Дашкевіч, архіўнае фота.

Наста Дашкевіч напісала зварот у Генэральную пракуратуру аб ўмовах утрыманьня «палітычных» у ізалятары Менскага раёну. Скарга грунтуецца на інфармацыі, якую агучыў яе муж Зьміцер Дашкевіч падчас суду за курапацкую варту.

«Я бачу, што многія праходзяць праз падобныя катаваньні, таму не маўчыце, пішыце пра гэта, скардзьцеся і дакумэнтуйце», — заклікала яна праз Facebook.

У допісе Наста Дашкевіч нагадала, што 26 красавіка ў судзе Менскага раёну судзілі яе мужа. Падчас пасяджэньня ён расказаў, што ў раённым ІЧУ створаныя «асаблівыя ўмовы» для адміністрацыйна арыштаваных: адсутнічае пасьцельная бялізна, няма матрацаў, людзі сьпяць на падлозе, а ўначы прыходзіць праверка.

«У камэрах для асужаных паводле артыкулу 24.23 КаАП вісяць свае правілы распарадку і інструкцыі, якія адрозніваюцца ад правілаў іншых вязьняў. У асуджаных па іншых артыкулах ўмовы адбываньня пакараньня адрозьніваюцца ў лепшы бок», — адзначыла яна.

У сувязі з гэтым Наста Дашкевіч просіць Генэральную пракуратуру:

  • правесьці тэрміновую праверку ўмоваў знаходжаньня адміністрацыйна арыштаваных паводле арт. 24.23 КаАП у ІЧУ Менскага раёну (вул. Скарыны, 20) на адпаведнасьць Правілам унутранага распарадку і Працэсуальна-выканаўчаму кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях;
  • прызначыць пракурорскую праверку на прадмет наяўнасьці ў дзеяньнях супрацоўнікаў дадзенага ІЧУ прыкметаў крымінальнага злачынства — распальваньне сацыяльнай варожасьці і перавышэньне службовых паўнамоцтваў;
  • прагледзець камэры відэаназіраньня на прадмет умоваў і колькасьці людзей у камэрах, якія знаходзіліся разам са Зьмітром Дашкевічам з 23 па 26 красавіка, пра што ён казаў у судзе;
  • прыняць меры для пакараньня вінаватых.

26 красавіка суд Менскага раёну прысудзіў Зьмітру Дашкевічу 20 дзён адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Ён разам зь іншымі актывістамі быў затрыманы падчас традыцыйнай Курапацкай варты ля рэстарацыі «Поедем поедим».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG