Катэр будзе працаваць з «саюзьнікамі ў NATO і партнэрамі ў рэгіёне».
«Катэр берагавой аховы ЗША Hamilton пачаў пераход у паўночным кірунку для праходу ў Чорнае мора пасьля працы з эсьмінцам ВМС ЗША Roosevelt ў Эгейскім моры», — цытуе «Голас Амэрыкі» паведамленьне.
Раней паведамлялася пра пляны ВМС накіраваць у акваторыю два караблі — Donald Cook і Roosevelt. Пазьней Вашынгтон адмовіўся ад гэтага намеру.
- Катэры берагавой аховы Hamilton былі створаныя ў часы халоднай вайны для барацьбы з падводнымі лодкамі. Яны здольныя выконваць розныя апэрацыі, у тым ліку абаронныя, праваахоўныя, пошукава-выратавальныя і дасьледчыя.
- Іх даўжыня 115 мэтраў, на ўзбраеньні — гарматы OTO Melara 76 мм, два Mk38 25 мм, Phalanx CIWS 20 мм і шэсьць кулямётаў 50 калібру. Катэры здольныя прымаць гелікоптэры MH-65.