Усяго ж, паводле падлікаў Эўрарадыё, з пачатку 2021 году польскія, літоўскія, латвійскія і ўкраінскія мытнікі спынілі 5 мільёнаў пачкаў беларускіх цыгарэт, якія былі замаскаваныя пад іншыя грузы.
- Навіны пра перахоп цыгарэтнай кантрабанды на мільёны даляраў прыходзяць рэгулярна. Абсалютны рэкорд датаваны лютым гэтага году. Тады на аўтамабільным пераходзе ў Кузьніцы польскія памежнікі спынілі найбуйнейшую партыю з 1,8 млн пачкаў цыгарэт. Іх кошт склаў 27,5 млн злотых, або амаль 7,5 млн даляраў.