Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: заходнія спэцслужбы рыхтавалі замах на мяне і на маіх дзяцей. Удзельнічалі Зянковіч, Кастусёў і Фядута


Аляксандар Лукашэнка на суботніку 17 красавіка
Аляксандар Лукашэнка на суботніку 17 красавіка

Аляксандар Лукашэнка падчас суботніка 17 красавіка заявіў журналістам, што заходнія спэцслужбы рыхтавалі ўзброены мяцеж, а таксама замах на яго і на ягоных дзяцей.

У прыватнасьці, сярод магчымых арганізатараў ён назваў Цэнтральнае разьведвальнае ўпраўленьне і Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ЗША.

Лукашэнка абвінаваціў у датычнасьці да падрыхтоўкі замаху затрыманых амэрыканскага адваката зь грамадзянствамі Беларусі і ЗША Юрася Зянковіча, старшыню партыі БНФ Рыгора Кастусёва, а таксама літаратуразнаўцу і паліттэхноляга Аляксандра Фядуту.

Паводле Лукашэнкі, ён праінфармаваў Расею, а прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падняў пытаньне аб меркаваным замаху ў размове з прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам.

У рэпартажы тэлеканалу АНТ заявілі, што пераварот рыхтавалі на чэрвень-ліпень. Там таксама паказалі відэаразмову, у якой акрамя Зянковіча, Кастусёва і Фядуты ўдзельнічалі яшчэ чатыры чалавекі. Адзін зь іх — былы намесьнік камандзіра баявой групы антытэрарыстычнага падразьдзяленьня МУС Беларусі «Алмаз» Ігар Макар, які зьехаў за мяжу, і якога Камітэт дзяржаўнай бясьпекі раней ужо ўключыў у сьпіс падазраваных у тэрарыстычнай дзейнасьці.

Іншыя трое — гэта Павел Кулажанка, які служыў ва Ўнутраных войсках і АМАПе, экспэрт па статыстычных мадэлях і Ўсходняй Эўропе Аляксандар Перапечка і псыхіятар Дзьмітрый Шчыгельскі. Усе яны жывуць у ЗША.

14 красавіка Камітэт дзяржаўнай бясьпекі паведаміў, што затрыманыя па крымінальнай справе старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў і журналіст Аляксандар Фядута. Напярэдадні жонка Фядуты Марына Шыбко паведаміла, што Аляксандар зьнік у Маскве. Жонка амэрыканскага юрыста беларускага паходжаньня Юрася Зянковіча Алена паведаміла, што яе муж быў затрыманы ў Маскве і апынуўся ў СІЗА КДБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG