Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ дзьвюх беларусак прызналі праведніцамі народаў сьвету. Цырымонія прайшла ў Менску. ФОТА


Дыплёмы і мэдалі новым праведнікам народаў сьвету. Менск, 8 красавіка 2021 году.
Дыплёмы і мэдалі новым праведнікам народаў сьвету. Менск, 8 красавіка 2021 году.

Нашчадкі Любові Дзьякавай і Тацяны Лосевай атрымалі ад пасла Ізраілю мэдалі за чын продкаў, якія ў час нацысцкай акупацыі ратавалі габрэяў ад зьнішчэньня.

У Менску ў Беларускім дзяржаўным музэі гісторыі Вялікай айчыннай вайны 8 красавіка адбылася цырымонія, прысьвечаная Дню памяці Катастрофы і гераізму эўрапейскіх габрэяў, піша БелаПАН.

Знакі праведнікаў народаў сьвету для Любові Дзьякавай і Тацяны Лосевай.
Знакі праведнікаў народаў сьвету для Любові Дзьякавай і Тацяны Лосевай.

Амбасадар Дзяржавы Ізраіль у Беларусі Алекс Гольдман-Шайман уручыў дыплёмы і мэдалі праведнікаў народаў сьвету нашчадкам беларускіх грамадзян, якія ратавалі габрэяў ад нацыстаў у мінулую вайну. Сёлета праведнікамі народаў сьвету названы Любоў Дзьякава і Тацяна Лосева.

Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Дзяржавы Ізраіль у Беларусі Алекс Гольдман-Шайман уручае ўзнагароду.
Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Дзяржавы Ізраіль у Беларусі Алекс Гольдман-Шайман уручае ўзнагароду.

Па стане на 1 студзеня 2020 году — апошнюю дату, на якую мэмарыяльны комплекс гісторыі Галакосту «Яд Вашэм» прыводзіў статыстыку, на плянэце налічваліся 27 712 праведнікаў. У Беларусі такі статус мелі 669 чалавек. Абсалютнай бальшыні праведнікаў ужо няма на сьвеце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG