Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдактара і рэдакцыю Hrodna.Life аштрафавалі на 12 325 рублёў за матэрыялы з «экстрэмісцкага» тэлеграм-каналу


Галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота
Галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота

Рэдакцыі горадзенскага інтэрнэт-парталу Hrodna.life далі штраф 11 600 рублёў, а галоўнаму рэдактару партала Аляксею Шоце — штраф 725 рублёў за «распаўсюд інфармацыі, якую ўключылі ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч. 2 арт. 17.11 КаАП). Рашэньне агучылі ў судзе Ленінскага раёну Горадні 19 сакавіка.

Справу разглядала судзьдзя Натальля Козел. На працэсе прысутнічаў прадстаўнік АУС Горадзенскага аблвыканкаму Андрэй Пігульскі. Сьведкам праходзіў міліцыянт Ленінскага РАУС Вадзім Налівайка.

Адміністрацыйную справу завялі ў дачыненьні да рэдакцыі Hrodna.life, а таксама да галоўнага рэдактара Аляксея Шоты. Прычына — на сайце знайшлі тры матэрыялы са спасылкамі на тэлеграм-канал, які летась улады Беларусі прызналі «экстрэмісцкім». Іх разьмясьцілі ў красавіку і чэрвені мінулага году.

Шота адзначыў у судзе, што тады тэлеграм-канал яшчэ ня быў унесены ў «экстрэмісцкі сьпіс». Да таго ж пасьля забароны гэтага каналу рэдакцыя выдаліла ў сябе на сайце ўсе згадкі, якія змагла знайсьці. Сьвядома, мэтанакіравана і наўмысна гэтыя матэрыялы не распаўсюджвалі.

Адвакат Шоты Аляксандар Бірылаў адзначыў, што пасьля абнаўленьня КаАП сёлета там не засталося артыкула 17.11, паводле якога судзяць Шоту.

29 студзеня ў рэдакцыі парталу правялі агляд, вынялі ноўтбук, фотаапараты, квадракоптэр, флэшкі, выдадзеныя рэдакцыяй календары і часопісы. Агляд правялі без супрацоўнікаў рэдакцыі, але з супрацоўнікамі АМАПу.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG