У Беларусі і сьвеце працягваюцца пратэсты супраць фальсыфікацыі выбараў 9 жніўня 2020 году, гвалту і палітычных рэпрэсій.
Акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю за мяжой
14 сакавіка падтрымаць землякоў выйшлі беларусы ў розных краінах сьвету. Акцыі салідарнасьці праходзяць сёньня ў Польшчы, Украіне, Нарвэгіі, Нямеччыне.
Варшава, Польшча:
Львоў, Украіна:
Осла, Нарвэгія:
Бэрлін, Нямеччына:
Прагулка жанчын у Менску
Па Партызанскім праспэкце Менску прайшлі жанчыны пад бел-чырвона-белымі парасонамі.
Сьвятлана Ціханоўская заклікала палітвязьняў спыніць галадоўку
«Ігар Лосік, Ігар Банцэр і Дзьмітрый Фурманаў. Вы цяпер рызыкуеце сваім жыцьцём, выказваючы свой пратэст праз галадоўку. Але мы, беларусы, не гатовыя рызыкаваць вамі».
Экс-кандыдатка на выбарах прэзыдэнта Сьвятлана Ціханоўская, чый муж Сяргей знаходзіцца ў Беларусі за кратамі, зьвярнулася да палітвязьняў, якія галадаюць у СІЗА на знак пратэсту.
Беларусы пікетавалі Сіtibank у Маямі
Актывісты Паўднёва-Флорыдскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) пікетавалі офіс Сіtibank у Маямі.
Банкаўская сыстэма Сіtigroup яшчэ ў чэрвені 2020 году пагадзілася быць адным з каардынатараў продажу $1,25 мільярда дзяржаўных аблігацыяў Беларусі, а лёнданскі офіс Citi — галоўным фінансавым кіраўніком праекту.
Затрыманьне ў Менску
Менчукі зладзілі акцыю з агнём у памяць аб забітых падчас пратэстаў
Флэшмоб у Жодзіне ў падтрымку палітвязьняў
Налепкі ў нацыянальных колерах у Бабруйску
У Менску спалілі вусатае пудзіла
Акцыя салідарнасьці ў польскім Уроцлаве
Пікет у Жодзіне
Людзі скандуюць лёзунгі ў Менску
Балёнікі ў нацыянальных колерах у Менску
Учорашнія акцыі пратэсту і салідарнасьці ў Беларусі і за мяжой
Пікет у вёсцы Сеніца пад Менскам