Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТГ-каналы паведамляюць пра аблавы ў Новай Баравой


Раён Новай Баравой, жнівень 2020
Раён Новай Баравой, жнівень 2020

Адразу некалькі Тэлеграм-каналаў паведамілі, што ў Новай Баравой ў сераду адбыліся аблавы ў дамах.

Людзі ў масках узломваюць кватэры і забіраюць людзей. Раніцай забіралі людзей на вуліцы Авіяцыйнай, а ўвечары на вуліцы Мікаяна.

«Паводле якога прынцыпу выбіраюць – складана сказаць. Як мяркуецца, прыходзяць да тых, у каго віселі сьцягі яшчэ ўвосень. Пры адмове адкрыць — ўзломваюць дзьверы, тварам у падлогу. Плюс адміністрацыйны арышт за непадпарадкаваньне. Далей ператрус, тэхніку канфіскоўваюць. Што цікава прыходзяць па сутнасьці дзеці. Хутчэй за ўсё ўчорашнія выпускнікі. Што дарэчы і відаць на фотаздымках», — напісаў чытач Свабоды.


На тэлеграм-каналы дасылаюць таксама інфармацыю пра затрыманьні ў менскім раёне Лебядзіны. Мясцовы канал паведамляе: «З плошчы паміж Пераможцаў 125 і 127, забралі каля 10-15 чалавек і прывезьлі ў цэнтральнае РУУС Менску».

Паводле тэлеграм-каналу валянтэраў «Сьпісы затрыманых», у Менску невядомыя выкралі 13 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG