Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША перададуць Украіне новы пакет вайсковай дапамогі на $125 млн


Патрульны катэр Mark VI
Патрульны катэр Mark VI

Грошы выдзяляць у рамках Ініцыятывы ў садзейнічаньні бясьпецы Ўкраіны, якая ўключае праграмы падрыхтоўкі, тэхніку і кансультацыйныя паслугі.

Ініцыятыва закліканая дапамагчы ўкраінскім узброеным сілам спрыяць захаваньню тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны, абараняць яе межы і паляпшаць узаемадзеяньне з НАТА, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Як адзначаецца ў прэс-рэлізе ведамства, рашэньне «пацьвярджае, што ЗША па-ранейшаму маюць намер забясьпечваць Украіну абарончымі сьмяротнымі ўзбраеньнямі» дзеля эфэктыўнай абароны ад расейскай агрэсіі.

У новай партыі амэрыканскай дапамогі — два дадатковыя патрульныя катэры Mark VI для пашырэньня магчымасьцяў Украіны ў патруляваньні і абароне тэрытарыяльных водаў. На сёньня ЗША перадалі Ўкраіне ўжо восем патрульных катэраў Mark VI.

Таксама ў пакеце дапамогі:

  • контарартылерыйскія радары і тактычнае абсталяваньне;
  • пастаянная падтрымка спадарожнікавай здымкі і магчымасьцяў аналізу;
  • абсталяваньне для мэдычнай дапамогі вайскоўцам і баявой эвакуацыі.

Астатнія $150 мільёнаў, выдзеленыя Кангрэсам на 2021 фінансавы год, прадаставяць тады, калі Міністэрства абароны і Дзярждэпартамэнт пацьвердзяць, што афіцыйны Кіеў дамогся дастатковага прагрэсу ў ключавых абаронных рэформах.

Міністэрства абароны ЗША раней заклікала Ўкраіну ўзмацніць грамадзянскі кантроль над узброенымі сіламі, спрыяць павышэньню празрыстасьці і падсправаздачнасьці ў абароннай прамысловасьці і закупках, а таксама мадэрнізаваць абаронны сэктар у іншых ключавых галінах у адпаведнасьці з прынцыпамі і стандартамі НАТО.

З 2014 году Злучаныя Штаты аказалі Ўкраіне дапамогу ў галіне бясьпекі на суму больш як $2 мільярды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG