Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімер Шанцаў. 26 лютага ён адносіў у магілёўскі ізалятар перадачу для Сяргея Пятрухіна, але яе не прынялі, патлумачыўшы, што Пятрухін у карцары да 7 сакавіка.
49-гадовага берасьцейскага блогера Сяргея Пятрухіна затрымалі ў вёсцы пад Пухавічамі 16 чэрвеня.
Яго вінавацяць у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, у зьнявазе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананьнем службовых абавязкаў і ў абразе судзьдзі.