Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Газпрам-цэнтар»: амаль 7 гадоў недабуду ў Менску

Вакзал «Маскоўскі» ў Менску зьнесьлі ў 2014 годзе, а на яго месцы пачалося будаўніцтва «Газпрам-цэнтру». Будоўлю новага комплексу «Газпраму» ў Менску абяцалі завяршыць у 2018 годзе. Аднак яе прыпынілі, а праз тры месяцы ў 2016 годзе «Газпрам трансгаз Беларусь» закансэрваваў незавершанае будаўніцтва.

У 2018 годзе выбралі новага генпадрадчыка – італьянскі Codest International. У пачатку 2020 году намесьнік генэральнага дырэктара Міхаіл Грышчэня сказаў карэспандэнту Свабоды, што на абʼекце «няма кансэрвацыі, ідуць невялікія работы». Але гэта не працягнулася доўга, у пачатку 2021 году будаўніцтва зноў паставілі на паўзу. Цяпер італьянскі падрадчык вывозіць з пляцоўкі абсталяваньне.

XS
SM
MD
LG