Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NASA апублікавала відэа пасадкі марсахода


Амэрыканскае касьмічнае агенцтва апублікавала кадры пасадкі ровэра «Упартасьць» (Perseverance) на Марс, якая адбылася 18 лютага.

Відэазапіс вёўся зь некалькіх камэраў. Здымкі пачаліся на вышыні 11 кілямэтраў.

Марсаход сеў у кратэры Езэра, дыямэтар якога складае 49 кілямэтраў. Мяркуеццца, што калісьці ён быў запоўнены вадой.

Perseverance адправіўся да Марса ў ліпені мінулага году. У рамках місіі «Марс-2020» прылада мае адпрацаваць на плянэце каля 700 зямных дзён.

  • На пачатку лютага на арбіту Марса вывеў касьмічны зонд Кітай. Чакаецца, што ў канцы траўня на плянэту высадзіцца кіраваны кітайскі марсаход. Кітайскія навукоўцы спадзяюцца, што місія дасьць магчымасьць вывучыць магчымасьці калянізацыі Марса чалавекам.
  • Незадоўга да кітайскага запуску на арбіту Марса быў выведзены першы арабскі спадарожнік «Аль-Амал» («Надзея»). Летам мінулага году яго запусьцілі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты з дапамогай амэрыканскіх навукоўцаў і японскай ракеты-носьбіта. Мэта місіі — вывучыць атмасфэру, кліматычныя ўмовы і зьмену сэзонаў году на Марсе.

Марсіянскі год — пэрыяд абарачэньня плянэты вакол Сонца — складае 687 зямных дзён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG