Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна ў Сочы, тры жорсткія прысуды за «масавыя беспарадкі» ў Гомельскай вобласьці. Найважнейшае за 22 лютага


Дзьмітры Карнееў і Мікіта Залатароў на судзе аб «масавых беспарадках», Гомель, 22 лютага 2021
Дзьмітры Карнееў і Мікіта Залатароў на судзе аб «масавых беспарадках», Гомель, 22 лютага 2021

Галоўныя навіны дня за 22 лютага.

У справе аб «масавых беспарадках» пакараныя тры маладыя жыхары Гомельскай вобласьці: 16-гадовы Мікіта Залатароў — 5 гадамі калёніі, 25-гадовы Дзьмітры Карнееў пазбаўлены волі на 8 гадоў, 28-гадовы Леанід Кавалёў пакараны 6 гадамі калёніі

Беларускія суды працягваюць караць пратэстоўцаў — падборка некаторых адміністрацыйных выракаў за 22 лютага

Урадам Беларусі і Расеі засталося дапрацаваць 6-7 інтэграцыйных «дарожных мапаў» з 33-х, прадугледжаных дамоўленасьцямі — пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы ў Сочы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным

Лідэр Народнага антыкрызіснага кіраваньня Павал Латушка лічыць, што грошы эўрапейскіх інвэстыцыйных фондаў Лукашэнка пусьціў на здушэньне пратэстаў

Эўразьвяз разглядае магчымасьць новых санкцыяў супраць уладаў Беларусі, заявіў 22 лютага вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль

Міжнародны камітэт расьсьледаваньня катаваньняў у Беларусі падрыхтаваў трэцюю прамежкавую справаздачу, якая тычыцца прымяненьня катаваньняў, жорсткага, бесчалавечнага абыходжаньня да жанчын

Супрацоўнікі памежнай службы і мытні Падляскага ваяводзтва на памежным пераходзе ў Кузьніцы прадухілілі спробу кантрабанды рэкорднай колькасьці цыгарэт зь Беларусі

Міністры замежных справаў дзяржаваў ЭЗ на сустрэчы ў Брусэлі 22 лютага дамовіліся ўвесьці санкцыі ў дачыненьні да чатырох высокапастаўленых расейскіх чыноўнікаў у адказ на перасьлед расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG