Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі марсаход «Упартасьць» зьдзейсьніў пасадку на Марсе


Здымак Марса з касьмічнага карабля
Здымак Марса з касьмічнага карабля

Амэрыканскі плянэтаход Perseverance («Упартасьць») пасьпяхова зьдзейсьніў пасадку на Марсе.

Прамая трансьляцыя вялася на сайце Амэрыканскага аэракасьмічнага агенцтва (NASA). Марсаход паспрабуе знайсьці на плянэце прыкметы існаваньня старажытных формаў жыцьця і зьбярэ ўзоры грунту, якія затым будуць дастаўленыя на Зямлю.

Пасадка доўжылася прыкладна сем хвілін з выкарыстаньнем парашута. Неўзабаве пасьля пасадкі апарат зрабіў першы здымак.

Perseverance адправіўся да Марса ў ліпені мінулага году. У рамках місіі «Марс-2020» прылада мае адпрацаваць на плянэце каля 700 зямных сутак.

  • На пачатку лютага на арбіту Марса вывеў касьмічны зонд Кітай. Чакаецца, што ў канцы траўня на плянэту высадзіцца кіраваны кітайскі марсаход. Кітайскія навукоўцы спадзяюцца, што місія дасьць магчымасьць вывучыць магчымасьці калянізацыі Марса чалавекам.
  • Незадоўга да кітайскага запуску на арбіту Марса быў выведзены першы арабскі спадарожнік «Аль-Амал» («Надзея»). Летам мінулага году яго запусьцілі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты з дапамогай амэрыканскіх навукоўцаў і японскай ракеты-носьбіта. Мэта місіі — вывучыць атмасфэру, кліматычныя ўмовы і зьмену сэзонаў году на Марсе.

Марсіянскі год — пэрыяд абарачэньня плянэты вакол Сонца — складае 687 зямных сутак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG