Пра гэта ён напісаў у сваім твітэры.
«Лічу запыт рэжыму Лукашэнкі на экстрадыцыю беларускага апазыцыянэра Валерыя Цапкалы непрыхаванай спробай помсты, — паведаміў міністар. — Запыт павінен быць адхілены. Паводле латвійскіх законаў рашэньне прымаюць кампэтэнтныя праваахоўныя органы, улічваючы ўсе аспэкты справы».
- Днямі Сьледчы камітэт Беларусі зьвярнуўся да ўладаў Латвіі з просьбай аб экстрадыцыі Валерыя Цапкалы ў Беларусь, абвінаваціўшы яго ў «шэрагу карупцыйных злачынстваў і атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры».