Лінкі ўнівэрсальнага доступу

YouTube заблякаваў відэа Навальнага зь меркаваным атручальнікам

абноўлена

Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

Відэагостынг YouTube на кароткі час заблякаваў відэаролік расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага, у якім ён размаўляе з вайсковым хімікам Канстанцінам Кудраўцавым

Палітык лічыць яго супрацоўнікам ФСБ і адным са сваіх меркаваных атручальнікаў.

Пры спробе ўключыць ролік на YouTube зьяўлялася паведамленьне аб тым, што блякаваньне праведзенае для захаваньня аўтарскіх правоў кампаніі ViacomCbs. Расейскі тэлеканал «Дождь» выказаў здагадку, што блякаваньне можа быць зьвязанае з тым, што ў відэа «была ўстаўка зь нейкага фільму, правы на які належаць ViacomCBS». Аднак у хуткім часе доступ да відэа аднавіўся.

  • Відэа з меркаваным атручальнікам Навальнага было апублікаванае 21 сьнежня і набрала больш за 27 мільёнаў праглядаў. Апазыцыянэр апублікаваў на сваім YouTube-канале запіс сваёй размовы з чалавекам, якога ён ідэнтыфікаваў як Кудраўцава і які фактычна прызнаўся, што палітык быў атручаны летам 2020 году ў Томску супрацоўнікамі спэцслужбы. ФСБ назвала запіс размовы з Кудраўцавым «падробкай».
  • 14 сьнежня Bellingcat, The Insider, Der Spiegel і CNN выпусьцілі сумеснае расьсьледаваньне. Журналісты сьцьвярджаюць, што да атручваньня расейскага апазыцыянэра Навальнага ў жніўні 2020 году былі датычныя восем апэратыўнікаў, зьвязаных з Інстытутам крыміналістыкі ФСБ.
  • Трое зь іх паехалі за Навальным у Новасібірск, а затым у Томск, дзе ён быў атручаны 20 жніўня 2020 году. Палітык выжыў, таму што самалёт экстранна пасадзілі ў Омску, дзе Навальнага шпіталізавалі, а затым павезьлі лячыцца ў Бэрлін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG